Журналіста радыё «Свабода» не пусцілі на прэс-канферэнцыю кіраўніцтва «Беларуськалія»

2013 2013-08-20T12:48:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hendirektor-kirienko-belaruskalii.jpg
Гендырэктар «Беларуськалія» Валер Кірыенка

Гендырэктар «Беларуськалія» Валер Кірыенка

19 жніўня ў салігорскім офісе «Беларуськалія» заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва прадпрыемства, на якую не дапусьцілі карэспандэнта «Свабоды».

Падставай да размовы з журналістамі стала становішча на рынку мінэральных угнаеньняў: у выніку разрыву адносінаў расейскага канцэрну «Уралкалій» зь «Беларускай калійнай кампаніяй» пачалося імклівае падзеньне коштаў на хлорысты калій, што адбіваецца ня толькі на эканамічным становішчы прадпрыемства, а і ўсяго бюджэту Беларусі — «Беларуськалій» зьяўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў валюты ў дзяржаўную скарбонку. Радыкальнага зьніжэньня коштаў (прычым, па ўжо падпісаных кантрактах) патрабуюць галоўныя спажыўцы беларускай прадукцыі — Кітай і Індыя.

Аднак прадстаўнікі СМІ ў Салігорск дапушчаныя выбарачна. Яшчэ ў пятніцу на спробу карэспандэнта «Свабоды» акрэдытавацца на прэсавую канфэрэнцыю намесьнік дырэктара па кадрах і ідэалягічнай працы «Белкалію» Анатоль Махлай адказаў, што мусіць параіцца з генэральным дырэктарам Валерыем Кірыенкам — маўляў, не было б ніякіх праблемаў, каб гэта была не «Свабода». Але выказаў уласнае меркаваньне, што шанцы ёсьць, бо варта, каб былі прадстаўленыя розныя пункты гледжаньня. І папрасіў затэлефанаваць раніцай у панядзелак.

На жаль, гендырэктар Кірыенка ніякай неабходнасьці ў плюралізьме меркаваньняў не бачыць. Як пераказаў ягоныя словы спадар Махлай, ён заявіў: «Ваша радыё не выклікае даверу». Адпаведна, і прысутнасьць «Свабоды» на прэсавай канфэрэнцыі непажаданая.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international