У Беларусі заблакаваны доступ да сайту Святланы Алексіевіч

2013 2013-08-20T12:07:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svjatlana-aleksievicz.jpg
Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч

Ужо больш за 10 дзён сайт alexievich.info не адчыняецца ў Беларусі.

Хостынг знаходзіцца ў Нямеччыне. Раней сайт у Беларусі быў даступны. У іншых краінах ён цяпер адчыняецца без праблем і грузіцца даволі хутка.

Сама пісьменніца ведае пра існаванне такой праблемы: «Гэта доўжыцца ўжо больш за тыдзень. Спачатку я думала, што гэта проста часовыя тэхнічныя непаладкі. Потым даручыла чалавеку, адказнаму за сайт, правесці такую тэхнічную праверку. У дзевяці краінах людзі адгукнуліся, што ўсё ў парадку. Такім чынам высветлілася, што толькі ў Беларусі сайт заблакаваны. Дзякуй богу, што хоць ва ўсім свеце ён даступны. Сайт дзвюхмоўны, чыста літаратурны. Таму я не разумею, навошта гэта. Можа, мне хочуць проста дапячы напярэдадні ўручэння прэміі. Гэта проста нейкае глупства».

Заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер кажа: «У мяне няма ніякіх ідэяў, я нават не ўяўляю, што гэта можа быць і каму гэта патрэбна».

Наўпрост сайт недаступны, але праз проксі-сэрвэры адчыняецца. Пытанне, ці ёьць гэты сайт у спісах абмежаванага доступу, застаецца пакуль што адкрытым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international