Офіс АБСЕ ў Беларусі выказаў занепакоенасьць перасьледам няўрадавых арганізацыяў краіны.

2003 2003-09-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У полі зроку мінскага офісу АБСЭ апошнім часам патрапіла становішча няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў. Стаўленьне да іх улады выклікала занепакоенасьць міжнароднай арганізацыі.

Офіс АБСЭ ў Мінску прысутнічаў і назіраў за судовым працэсам супраць няўрадавай арганізацыі “Ратуша” ў Горадні. Таксама ў сферу ўвагі офісу трапіла тое, што апошнім часам шэрагу няўрадавых арганізацыяў былі вынесеныя папярэджаньні. Гэта тычыцца Беларускага Хельсінскага камітэту, фонду імя Льва Сапегі. Перададзена ў суд справа мінскай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”.

Амбасадар Гайкен з гэтай нагоды напісаў ліст міністру юстыцыі Беларусі спадару Галаванаву, дзе зьвяртае ўвагу на ліквідацыю грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі. Спадар Гайкен нагадаў агульную пазіцыю АБСЭ адносна няўрадавых арганізацыяў, напісаў пра тое, што АБСЭ разглядае няўрадавыя арганізацыі як сваіх натуральных партнёраў у дзейнасьці і праектах. І таксама пра тое, што павінна быць прычынна-выніковая сувязь паміж учынкам і ягонымі юрыдычнымі наступствамі. Ліст быў накіраваны ў Міністэрства юстыцыі ў панядзелак, і ў офісе АБСЕ чакаюць на яго афіцыйнай рэакцыі.
Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international