Бялынічы: пададзена заяўка на пікет супраць замежных вайсковых баз

2013 2013-08-19T20:05:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aviabaza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкія актывісты Партыі БНФ 19 жніўня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў.

Сябры Партыі БНФ просяць райвыканкам дазволіць правесці пікет з 11-00 да 12-00 8 верасня на пляцоўцы перад раённым Цэнтрам культуры ў гарадскім пасёлку Бялынічы. Меркаваная колькасць удзельнікаў пікетавання – 5 чалавек.

Арганізатары правядзення мерапрыемства прыклалі да заявы на правядзення пікетавання абавязальніцтва, у якім гарантуюць выкананне патрабаванняў заканадаўства падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства.

Бялыніцкія сябры Партыі БНФ адзначаюць, што ў Канстытуцыі краіны запісана, што “Рэспубліка Беларусь ставіць сваёй мэтай зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай”, таму любыя іншаземныя базы на тэрыторыі нашай краіны абсалютна непатрэбны. Беларусь - мірная краіна і не збіраецца ні з кім ваяваць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international