Рэчыцкі дэпутат па-ранейшаму ігнаруе звароты грамадзян

2013 2013-08-19T13:47:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадпісанне раённай пракуратуры на адрас старшыні Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў не дапамагло актывістам кампаніі “Гавары праўду!” высветліць пытанне наконт фарміраванная мясцовага бюджэта. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі, рэчыцкі прадпрымальнік Алег Шабетнік.

–За апошнія тры месяцы мы пяць разоў звярталіся да старшыні Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіла Баярына, каб той даў нам магчымасць азнаёміцца з мясцовым бюджэтам на 2013 год. Перадапошні зварот мы высылалі праз пракуратуру, якая вынесла прадпісанне аб устраненні парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, але гэта так і не дапамагло: дэпутат працягвае маўчаць.

Актывсіт кажа, што Міхаіл Баярын параіў звяртацца па бюджэт на афіцыйны сайт Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, але там такой інфармацыі не знайшлося.

–У сувязі з гэтым мы накіравалі яшчэ адзін зварот, на гэты раз праз абласны Савет дэпутатаў, – кажа Шабетнік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international