Падрыхтоўка да юбілею па-салігорску

2007 2007-04-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З шапкай па крузе ходзяць начальнікі, абавязаўшыя жыхароў горада і раёна на працягу 17 месяцаў аддаваць бюджэту частку зарабляемых сродкаў.

Пераважная большасьць жыхароў супраць добраахвотна-прымусовага збору грошай для сьвяткаваньня 50-х угодкаў горада. Аднак прыслухвацца да меркаваньня гараджан кіраўніцтва раёна пакуль не сьпяшаецца.

Калі ў рашэньні №130, якое было прынята на паседжаньні Салігорскага райвыканкама 26 студзеня, толькі рэкамэндавалі працаваць на карысць гараду, то зараз выканкам узаконіў фіксаваны аб'ём грашовых адлічэньняў.

"Усталяваць, што грашовыя сродкі ў памеры не меней 20 адсоткаў аднадзённага заробку ўсіх працаўнікоў арганізацыі пералічваюцца штомесяц альбо па выніках квартала… на мэтавы рахунак Салігорскага раённага выканаўчага камітэта і накіроўваюцца на добраўпарадкаваньне горада і раёна", - гаворыцца ў рашэньні №246 ад 22 лютага 2007 года.

Збор сродкаў на ўсіх прадпрыемствах Салігорска праходзіць прыблізна аднолькава. На "Беларуськаліі", напрыклад, сума ахвяраваньня пазначаная ў дакумэнтах, з якімі адказныя за збор сродкаў (часьцей за ўсё начальнікі цэхаў і іншых лінейных падразьдзяленьняў) ходзяць па людзях. На плянёрцы, якая адбылася 19 сакавіка, генэральны дырэктар "Беларуськалія" сказаў:

- Ніхто працаўнікоў прадпрыемства не прымушае аддаваць свае грошы. У прысутнасьці прадстаўнікоў прафсаюзаў я жадаю завастрыць на гэтым увагу. Але пры гэтым з кіраўнікоў аддзелаў прадпрыемства я спытаю! Пра гэта паведамляе Saligorsk.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international