Марына Адамовіч: Уся турма крычала «Жыве Беларусь»

2013 2013-08-19T12:17:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adamovich_maryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Адамовіч

Марына Адамовіч

Дзень нараджэння палітвязня Мікалая Статкевіча традыцыйна адсвяткавалі феерверкам каля сцен турмы.

Што вядома пра ўмовы, у якіх ён знаходзіцца? На пытанні Radio France Internacional адказвае Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча.

Увечары ў яго дзень нараджэння неба над Магілёўскай турмой № 4, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты, расквеціў феерверк. Салют зладзілі дэмакратычныя актывісты і неабыякавыя грамадзяне, якія такім чынам адзначылі 57-мы дзень нараджэння Мікалая Статкевіча, і нагадалі яму, што ён не забыты. 12 жніўня палітык адзначыў свой трэці дзень нараджэння за кратамі.

RFE: Мікалай Статкевіч — адзіны з экс-кандыдатаў у прэзідэнты, што ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў снежні 2010 года, да гэтага часу застаецца ў турме. Што вам вядома пра ўмовы, у якіх знаходзіцца цяпер ваш муж?

Марына Адамовіч: Ужо год і сем месяцаў Мікалай знаходзіцца ў Магілёўскай турме № 4. Яму зрабілі больш жорсткім пакаранне і перавялі з калоніі на тры гады ў турму. У першы год ён знаходзіўся ў турме строгага рэжыму. Са студзеня 2013 ён знаходзіцца ў той жа турме, у той жа камеры, па-ранейшаму, ужо на працягу года і сямі месяцаў яго не выводзяць у турэмны корпус, а трымаюць у следчым ізалятары. Рэжым яму зменены на так званы звычайны, што дазваляе яму мець «лішнія» паўгадзіны прагулкі ў дзень і адну пасылку ў год. На строгім рэжыме і гэтага не было.

Са строгага рэжыму яго перавялі 27 снежня 2012, але 25 ліпеня гэтага года з яго быў зняты статус «злоснага парушальніка рэжыму». Праўда, радавалася я нядоўга, таму што ўжо 5 жніўня яму аб'явілі чарговае спагнанне. Падставай для гэтага стала парушэнне парадку. Ён адчуў недамаганне і нібыта ляжаў у дзённы час упоперак ложка. Калі вы сабе ўяўляеце хоць трохі, што такое турэмныя нары, то ляжаць там такім чынам фізічна немагчыма.

RFE: Чым скончыўся эпізод у санчасці, які вы апісалі на сваёй старонцы ў фэйсбуку? Што там здарылася? Адкуль у вас гэтая інфармацыя?

Марына Адамовіч: Я не магу выдаваць свае крыніцы інфармацыі. Але, наколькі мне вядома, 3 жніўня, у суботу пасля абеду Мікалай знаходзіўся ў сваёй камеры, сядзеў, прыхінуўшыся да сцяны з-за болю ў шыі. Адкрылася вочка ў дзвярах камеры і ў яго запыталі, ці не захварэў ён. На што ён адказаў «не». Але праз паўгадзіны яго вывелі ў медчасць, памералі ціск, высветлілася, што ён падвышаны. Яму аказалі медыцынскую дапамогу. Якая гэта была меддапамога, мне невядома. Але на наступны дзень пасля гэтага эпізоду яго стан пагоршыўся, ён страціў прытомнасць, не выключаю, што гэта звязана з выяўленым напярэдадні клопатам. Сусед па камеры барабаніў у дзверы, спрабаваў паклікаць на дапамогу кантралёра ці выклікаць лекара, але хвілін 20 дапамога Мікалаю не аказвалася.

RFE: Вам вядома ў якім стане Мікалай сёння?

Марына Адамовіч: Спадзяюся, што ў нармальным. Ва ўсякім выпадку настрой лістоў ад 8 жніўня быў нармальны. І ўжо 5 жніўня Мікалая выклікалі на нейкую працэдуру, дзе яму было абвешчана спагнанне за тое, што ён у дзённы час ляжаў упоперак ложка.

RFE: Як часта вы маеце магчымасць атрымліваць лісты ад Мікалая, ці ўсе вашы лісты даходзяць?

Марына Адамовіч: Не, не ўсе. Але цяперашняя сітуацыя не горшая, чым раней. Самыя дрэнныя часы былі, калі Мікалай быў у калоніі ў Шклове. Нядаўна я праводзіла рэвізію нашай перапіскі. Са шклоўскай калоніі я не атрымлівала ад яго лісты 4 месяцы. Гэта было тады, калі пачаўся ціск на палітвязняў, калі вызвалілі палітвязняў, і ён застаўся там адзін. З жніўня па снежань я не атрымлівала ад яго лістоў наогул. Зараз канфіскоўваюцца асобныя лісты. Калі адзін, калі два ў месяц. Часам і ўсе праходзяць. Па гэтай прыкмеце я смяркую аб ступені ціску і аб знешнім уплыве на адміністрацыю турмы.

RFE: Пра тое, што лісты не даходзяць, вы мяркуеце па нейкіх нестыкоўках у перапісцы?

Марына Адамовіч: У нас ёсць дамоўленасці па датах і па днях, калі ён мне піша. Акрамя таго, ён паспеў паведаміць бацьку, што яго ліст да мяне, напісаны 5 жніўня, канфіскаваны.

RFE: 12 жніўня свой 57-мы дзень нараджэння Мікалай Статкевіч адзначыў у турме. Вядома, што неба над турмой было на хвіліну расквечана феерверкам. І зусім выразна былі чуваць залпы салюту. Ці ведаеце вы, ці заўважыў Мікалай гэта, ці хоць неяк адзначыў ён свой дзень нараджэння?

Марына Адамовіч: Наколькі мне вядома, нават у самыя чорныя часы ў КДБ, па ўспамінах тых, хто ўжо выйшаў, у прыватнасці, Ігара Аліневіча, які здолеў перадаць на волю свае вельмі горкія, але вельмі дакладныя ўспаміны, нават у тых умовах людзі адзначалі свае маленькія святы. Па папярэднім такім датам я ведаю, што такія мікраскапічныя святы адзначаюцца батончыкам халвы або зефіркай ў атаварцы, калі казаць аб матэрыяльнай частцы.

А што тычыцца эмацыйнага стану, то калі першы раз у дзень нараджэння Мікалая каля Магілёўскай турмы зладзілі феерверк, я была проста ўзрушаная. І думаю, што Мікалай быў узрушаны не менш. Мне паведамілі, што турма раўла, віншуючы і выкрыкваючы «Жыве Беларусь!» Гэта значыць, яны ведалі, каго віншавалі, у гонар каго салют. Гэта дарагога каштуе. Для мяне гэта быў, калі можна так сказаць, шок. Так што я думаю, што нейкім чынам, хоць бы крыкамі людзі змаглі выказаць Мікалаю сваю падтрымку.

Больш падрабязна я яшчэ не ведаю, як гэта было. Але чыста эмацыйнае разуменне таго, што за яго лёс хвалюецца вялікая колькасць людзей ... Мікалай гэта ведае. Нягледзячы на ўсе недарэчныя спробы ізаляваць яго, якія пастаянна робяцца. Я вельмі моцна спадзяюся, што своечасова сказанае слова, аповеды аб тых ганебнасцях, што чыняцца, змушаюць неяк гэта ўсё трохі звярнуць. Я спадзяюся, што хоць нейкую частку ад таго вялікага патоку цёплых слоў у адрас Мікалая ён усё ж атрымае.

RFE: Што вам яшчэ вядома аб цяперашніх умовах утрымання Мікалая Статкевіча?

Марына Адамовіч: Пра ўмовы ўтрымання ў нашай пенітэнцыярнай сістэме за апошнія гады (ў значнай ступені дзякуючы культурна-асветніцкай установе «Платформа інновейшн») стала вядома больш, чым некалькі гадоў таму. Плюс сведчанні так званых палітычных, якія выйшлі на свабоду. Што тычыцца турмы, то я была зусім узрушаная, глыбіня гэтага жаху адкрылася для мяне тады, калі я раптам уявіла, што Мікалай на працягу ўжо амаль двух гадоў ні разу не бачыў дрэваў, травы, сонца не з-за кратаў або густой сеткі турэмнага двара .

Гэта ўвесь час шэрыя турэмныя сцены. Краты на вокнах, ды яшчэ адмыслова ўсталяваныя металічныя вейчыкі. Гэта такія пласцінкі, якія закрываюць перспектыву. Убачыць можна толькі маленькі кавалачак неба. Гэтыя прагулкі на пляцоўцы на даху турмы, дзе ўсё вакол выглядае гэтак жа, як у турэмнай камеры, толькі замест столі густыя краты або сетка, якая закрывае неба.

Больш за тое, восем месяцаў Мікалай знаходзіўся ў транзітнай камеры, гэта такі бетонны мяшок, дзе няма нават драўлянай падлогі, які павінен быць у камеры нават па турэмным нормам. І толькі калі ад волкасці ў гэтай камеры пачала адвальвацца тынкоўка, яго перавялі ў нейкую іншую, прынамсі з драўлянай падлогай.

Што датычыць харчавання, то першы раз яны ўбачылі падабенства гародніны праз восем месяцаў пасля заключэння. Гэтай гароднінай была, як ён сказаў «былая капуста» — вараная кіслая капуста. Зняволеныя называюць гэта бігас. Да гэтага ўсю гародніну замяняла сушаная бульба.

Звычайную цыбулю, якая ёсць у спісе дазволеных тавараў для турэмнай крамы, з красавіка па жнівень чамусьці яму не дазвалялі купляць. Наўрад ці гэта забарона была недзе зафіксаваная, хутчэй за ўсё, гэта такі спосаб дробнага паскуднага ціску. У жніўні яны нарэшце на дваіх з суседам атрымалі свае 5 кг цыбулі. Вось і ўся крыніца вітамінаў.

RFE: На якую суму ў месяц Мікалай можа сабе дазволіць харчовыя пакупкі ў турэмнай краме?

Марына Адамовіч: З снежня 2011 па жнівень гэтага года Мікалай мог атаварвацца толькі на 100 000 руб. З пачатку жніўня ён можа выкарыстоўваць 200 000 рублёў, але я не ведаю, што там можна купіць на гэтыя грошы. Відавочна, што асартымент гэтай крамкі фарміруецца з улікам таго, што можа быць там прададзена.

Не пытанне завезці туды сухую каўбасу, але хто ж купіць, калі на гэта ў зняволеных няма грошай... Думаю, што там сціплы набор прадуктаў. Я ведаю, што Мікалай купляе халвічныя батончыкі, таму што яны ўтрымліваюць хоць нейкія натуральныя кампаненты. Купляюць бутэльку аліўкавага алею. Ну, часам, калі плануюцца святы, пачак зефіру. Ну і, вядома, чай, кава. Хоць можна сабе ўявіць, якія яны там па якасці. Гэта ўсё, што я ведаю.

RFE: Мы жадаем вам стойкасці і мужнасці.

Марына Адамовіч: Дзякуй, але калі я чую такія пажаданні, я заўжды кажу: пажадайце мне лепш не мужнасці, а каб яна мне не спатрэбілася, каб усё гэта як мага хутчэй скончылася, і ўсе палітвязні выйшлі на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international