Жлобінскія ўлады працягваюць знішчаць паркі і дрэвы (фота)

2013 2013-08-19T11:55:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zlob-drevy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскія ўлады перад “Дажынкамі-2013” працягваюць секчы зялёныя насаджэнні: гэтым разам былі знішчаныя дрэвы ў раёне паркавай зоны па вуліцы Карла Маркса. Толькі за выходныя былі ссечаны некалькі дзесяткаў яблынынь, а таксама старыя бярозы, акацыі, таполі. Аднаму з такіх дрэваў па меншай меры 70 гадоў.

На ліпах, якія прымыкаюць да трасы, ужо пастаўлены засечкі: іх таксама будут секчы. З раніцы панядзелка тут працавалі прыбіральшчыкі з камунальнага прадпрыемства “Уніком”, а таксама працоўныя з бензапіламі. Як мяркуецца, у хуткім часе Жлобін страціць адзін з прыгажэйшых зялёных куткоў, які ў народзе завецца “санаторскімі горкамі”.

Цікава, што пілаваць старыя дрэвы ў паркавай зоне пачалі пасля пятнічнага візіту ў Жлобін прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

Раней у СМІ паведамлялася пра вырубку стогадовых сосен у раёне Дняпра. Тады мясцовыя актывісты накіравалі звароты ў розныя інстанцыі, а жлобінскія ўлады патлумачылі, што тут будзе месціца новы парк і заапарк.

Логіка дастаткова цікавая: знішчыць прыгожую паркавую зону, каб зрабіць новую, ужо без дрэваў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international