viasna on patreon

Уладзіміра Яроменку асудзілі на 3 месяцы арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду (адноўлена)

2013 2013-08-20T11:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromienak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст “Маладога фронта” Уладзімір Яроменак

Актывіст “Маладога фронта” Уладзімір Яроменак

19 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца суд над былым палітвязнем, актывістам “Маладога фронту”  Уладзімірам Яроменкам. Пачатак у 14:30.

Яго вінавацяць у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага Кодэкса РБ), які ў чарговы раз быў усталяваны за актывістам 15 сакавіка 2013 года тэрмінам на 6 месяцаў. Яроменку можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год.

Уладзімір Яроменак ў студзені 2011 года быў арыштаваны як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыях пратэсту.

Уладзімір Яроменак нарадзіўся ў горадзе Мёры 4 верасня 1990 г. Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.  Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў на наступны дзень, 20 снежня 2010 г., пасля пікету салідарнасці з палітзняволенымі каля Дому ўраду. За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Пасьля выхаду адтуль быў выкліканы ў якасці сведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсціна. 28 студзеня 2011 г. арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.

Яроменку было прад’яўленае абвінавачванне па частках 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёну  Менску асуджаны на 3 гады зняволення. Адбываў пакаранне ў калоніі “Віцьба” пад Віцебскам.

11 жніўня 2011 г. памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

 

* * *

Крымінальную справу Уладзіміра Яроменкі разглядае  суддзя Леанід Ермоленкаў.

Перад пачаткам судовага паседжання супрацоўнікі міліцыі безпадстаўна не прапускалі на працэс прадстаўнікоў зарэгістраваных СМІ. Толькі пасля звароту да суддзі ім было дазволена прайсці ў памяшканне суду.

Судовая зала, вызначаная для паседжання, не змясціла і траціны жадаючых, таму было прадстаўленае большае памяшканне. Аднак і там не змясціліся ўсе жадаючыя патрапіць на суд. Фота і відэаздымки забароненыя. 

У судзе выступіла прадстаўнік абвінавачвання  Чарапковіч. Яна зачытала некаторыя матэрыялы справы і выпадкі парушэння правілаў прэвентыўнага нагляду.  Некалькі разоў Яроменка не знаходзіўся па месцы пражывання пасля 21 гадзіны на час праверкі супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РУУСа.

Сведка з боку абвінавачвання Радзівон Казак падцвердзіў, што 20 і 21 траўня Уладзімір Яроменак па месцы пражывання на момант праверкі адсутнічаў. Ён зрабіў такую выснову, паколькі 15 хвілінаў ніхто не адчыняў яму дзверы, а ў вокнах не гарэла святло.

Наступны сведка, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РУУС Перкоў, патлумачыў, што 21 траўня ў кватэры знаходзіўся гаспадар, які дазволіў зрабіць агляд памяшкання. Яроменка на гэта момант таксама адсутнічаў. Ён склаў адпаведны рапарт, а 24 траўня перадаў матэрыялы праверкі ў Следчы камітэт.

Адвакат адзначыла ў судзе, што пастанова аб накіраванні справы ў СК, падпісаная 24 траўня, насамрэч была зарэгістраваная 27 траўня, а два рапарты, які з’яўляюцца доказам парушэння правілаў прэвентыўнага нагляду, наогул нідзе не рэгістраваліся.

15-30. Суддзя палічыў мэтазгодным выклікаць у суд сведку Валерыя Саковіча, на кватэры якога пражываў Яроменак. У судзе абвешчаны перапынак да 16-30.

16-40. Сведку Саковіча не ўдалося даставіць у суд, паколькі ён часова выехаў за межы Беларусі. У судзе былі зачытаныя  ягоныя пісьмовыя паказанні. Сведка сцвярджае, што Яроменак часам не начаваў на кватэры.

У судовых спрэчках выступіла прадстаўнік пракуратуры Чарапковіч, якая зрабіла акцэнт на тое, што парушэнні прэвентыўнага нагляду былі даказаныя на адміністратыўных працэсах, а абскарджванне рашэнняў ў судзе вышэйшай інстанцыі толькі падцвердзіла віну падсуднага. Яна запрасіла Яроменку 6 месяцаў арышту.

Адвакат звярнула ўвагу, што на пратаколе допыту сведкі Саковіча стаяць розныя подпісы. Суддзя адзначыў, што ўлічыць гэтую акалічнасць.

Апроч таго, у дачыненні да Яроменка было выкарыстана так званае «паскоранае следства». Па словах адваката, яно, па-першае, не магло адбывацца, бо Яроменак не прызнаў сваёй віны (паскоранае следства прымяняецца толькі ў дачыненні да асобаў, якія прызналі віну).

Прысуд будзе абвешчаны 20 жніўня ў 9-45.

***

20 жніўня быў абвешчаны прысуд былому палітвязню, актывісту “Маладога фронту”  Уладзіміру Яроменку - 3 месяцы арышту.

 

 

 

Уладзімір Яроменак на судзе разам з жонкай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства