Грамадскія і палітычныя актывісты Гомеля выказалі салідарнасць з Варонежскім ДПЧ

2013 2013-08-18T11:46:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom-prav-varonez.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія і палітычныя актывісты Гомеля накіравалі зварот губернатару Варонежа Аляксею Гардзееву з просьбай не пазбаўляць Дом правоў чалавека памяшкання. Варонеж – пабрацім Гомеля, а ініцыятарам калектыўнага звароту стаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.

Копіі звароту таксама накіраваны ўпаўнаважанаму па правах чалавека ў Варонежскай вобласці, кіраўніку гарадской акругі Варонежа, старшыні Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, а таксама упаўнаважанаму па правах чалавека РФ.

Дом правоў чалавека -- супольнасць сацыяльна-арыентаваных грамадскіх, дабрачынных і праваабарончых арганізацый, вядомых далёка за межамі Варонежа і Варонежскай вобласці, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых і найстарэйшых у Расіі цэнтраў, якія забяспечваюць захаванне і абарону правоў грамадзян.

У Доме правоў чалавека працуюць каля дзесяці грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку Канфедэрацыя свабоднай працы, Міжрэгіянальная праваабарончая група, «Мемарыял», прафсаюзы літаратараў і журналістаў. У траўні 2013 года Упраўленне маёмасных і зямельных адносін Варонежскай гарадской адміністрацыі паведаміла арганізацыям, якія знаходзяцца ў будынку, аб разрыве дамовы арэнды і неабходнасці вызваліць займаемыя памяшканні.

«Дзейнасць арганізацый-удзельнікаў ДПЧ вядомая ў Расіі і за яе межамі, забяспечваючы станоўчы імідж горада, рэгіёну і краіны ў цэлым, пацвярджаючы тэзісы аб найважнейшай ролі грамадскіх арганізацый ва ўмацаванні ўзаемаразумення і даверу паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю. Дзякуючы працы нашых калег з ДПЧ, і мы ведаем пра Варонеж як аб адным з цэнтраў грамадскай актыўнасці ў Расіі», - пракаментаваў Леанід Судаленка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international