У Беларусі ствараецца Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС

2013 2013-08-16T14:50:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Фермеры, уладальнікі асабістых падвор'яў і ветэрынарныя дактары, якія не атрымалі адказу на свой зварот адносна эпідэміі афрыканскай чумы свінняў, вырашылі стварыць Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС.

Аляксей Цюлькоў, ветэрынар, дэпутат Асіповіцкага райсавету:

"Калі дзяржава не дае адкрытай інфармацыі пра гэту небяспечную хваробу – грамадства мусціь займацца гэтай праблемай самастойна. Патрэбны ўсім зразумелы нацыянальны план па ліквідацыі афрыканскай чумы свінняў у Беларусі".

Міхась Новік, гаспадар з Пружанскага раёну:

"Трэба дзейнічаць неадкладна, бо людзі ў паніцы, усе баяцца, ніхто нічога не ведае, а мясцовая ўлада робіць, што хоча".

Першае адкрытае паседжанне Грамадскага штабу плануецца правесці ў аўторак, 20 жніўня, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3. Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства