Беларускія ўлады звароты чарнобыльцаў ігнаруюць

2013 2013-08-16T13:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Грамадская арганізацыя «Саюз-Чарнобыль-Беларусь» (г. Кіеў) пад старшынствам жодзінскага фельчара хуткай дапамогі Аляксандра Валчаніна так і не атрымала адказаў на звароты з прапановай уніфікаваць «чарнобыльскае» заканадаўства Расіі і Беларусі ад беларускіх парламента, урада і міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Больш за месяц таму звароты былі разасланыя ва ўрад, парламент і МНС Беларусі, а таксама ў расійскую Думу, думскія партыі, расійскае МНС. «Расейцы адказалі даволі хутка, - распавядае Валчанін. - Прычым, іх рэакцыя на прапановы аб уніфікацыі - станоўчая. Ад структур роднай краіны - ні слыху, ні дыху. Яны проста праігнаравалі нашыя звароты».

Аляксандр Валчанін у хуткім часе плануе адправіцца ў Малдову, дзе сустрэнецца з малдаванскімі чарнобыльцамі. «Буду падымаць пытанне аб уніфікацыі і абавязкова раскажу, якое стаўленне да ліквідатараў ў нас. Аўтарытэту дзеянні беларускіх уладаў краіне не дадаюць».

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international