Уладзімір Шыла звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

2013 2013-08-16T13:50:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла лічыць неабходным змяніць правапрымянальную практыку органаў выканаўчай улады і судоў агульнай юрысдыкцыі ў сувязі са сталымі адмовамі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў. Толькі ў мінулым годзе актывіст атрымаў 37 забаронаў на свае заявы. Каб змяніць сітуацыю, ён звярнуўся ў Канстытуцыйны суд.

Нагодай для звароту стала чарговае парушэнне Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам права актывіста на мірныя сходы і свабоднае выказванне свайго меркавання. Гаворка пра забарону мясцовымі ўладамі правядзення пікету да Дня Волі ў сталіцы шахцёраў вясной гэтага года. У пошуках праўды Уладзімір Шыла ўжо прайшоў праз суды першай і другой інстанцыі, але нідзе падтрымкі не знайшоў.

- У прынцыпе, нават пры цяперашнім “драконаўскім” Законе “Аб масавых мерапрыемствах” права на мірныя сходы можа быць гарантаванае ў значнай ступені. Дзеля гэтага дастаткова змяніць правапрымяняльную практыку мясцовых уладаў і судоў. З гэтай прычыны я і звяртаюся да Канстытуцыйнага суда, - кажа Уладзімір Шыла.

Як вядома, грамадзяне Беларусі не маюць права ўносіць пытанні на рагзгляд у Канстытуцыйны суд наўпрост, але нішто не забараняе суду выказваць сваё меркаване паводле зваротаў грамадзян.

- Калі Канстытуцыйны суд не разгледзіць мой зварот альбо палічыць перманентныя забароны масавых мерапрыемстваў адпаведнымі Канстытуцыі, дык буду звяртацца ў міжнародныя інстанцыі, - падсумоўвае салігорскі актывіст.

Зрэшты, у сваім звароце Уладзімір Шыла не абмяжоўваецца просьбай разгледзець на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь правапрымяняльную практыку органаў выканаўчай улады і судоў пры вынясенні рашэнняў па правядзенні масавых мерапрыемстваў. Актывіст хоча, каб Канстытуцыйны суд прапанаваў судам агульнай юрысдыкцыі пры вырашэнні спрэчак аб забароне на правядзенне масавых мерапрыемстваў сыходзіць з прыярытэту артыкулаў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ды канстытуцыйнага права грамадзян на мірныя сходы і на свабоднае выказванне свайго меркавання. Ён таксама просіць Канстытуцыйны суд прызнаць парушэнне яго канстытуцыйнага права на свабоднае выказванне свайго меркавання і права на мірныя сходы з боку органаў выканаўчай улады, якое выявілася ў неабгрунтаванай адмове ў правядзенні масавага мерапрыемства. Дзеля больш эфектыўнага вырашэння праблемы Уладзімір Шыла лічыць неабходным крокам з боку Канстытуцыйнага суда прапанаваць Нацыянальнаму Сходу Рэспублікі Беларусь унесці адпаведныя змены ў Закон "Аб масавых мерапрыемствах".

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international