Міжнародная Амністыя» праводзіць акцыю ў падтрымку Змітра Дашкевіча

2007 2007-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Міжнародная Амністыя” пачала новую міжнародную кампанію па падтрымцы беларускага палітвязня Змітра Дашкевіча. Увесну 2007 года актывісты “Міжнароднай Амністыі” дашлюць тысячы папяровых жураўлікаў беларускаму міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, патрабуючы вываліць моладзевага актывіста. “Па легендзе, калі скласці тысячу папяровых жураўлікаў, споўніцца любое запаветнае жаданне. Сёння наша жаданне, каб у Беларусі была адноўленая свабода, каб вышлі на свабоду ўсе, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказванне сваіх поглядаў. Асабліва мы заклікаем улады Беларусі вызваліць моладзевага актывіста Змітра Дашкевіча”, – гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі.

Інфармацыю пра справу Змітра Дашкевіча і парады, як зрабіць жураўліка-арыгамі, можна знайсці на сайце “Міжнароднай Амністыі” на пяці мовах. Там жа знаходзіцца кліп пра акцыю “Міжнароднай амністыі” “Ці магу я мець правы?”, праведзеную напярэдадні выбараў 2006 года.

Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” і адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі, паведамляе Хартыя 97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international