Працягваецца ціск на Мікалая Статкевіча

2013 2013-08-16T09:24:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працягваецца ціск на палітычнага зняволенага, кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча. Як паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч, Мікалая Статкевіча амаль прымусова завялі ў суботу ўвечары ў санчастку, дзе «выявілі» ў яго падвышаны ціск. Пасля «дапамогі» яму стала горш, і на наступны дзень, калі ён упаў, дапамагаць яму не спяшаліся цягам 20 хвілін, хоць сусед увесь час барабаніў у дзверы. Марына Адамовічпадазрае, што ў санчастцы калоніі палітвязню далі невядомыя прэпараты, ад якіх яго самаадчуванне пагоршылася.

- Не проста факт неаказання дапамогі, а як я гэта расцэньваю – гэта нейкія свядомыя чаканні. Я вельмі баюся, каб гэта не была нейкая інспіраваная хвароба. Тым больш, што на заўтра ён напісаў мне ліст. Гэты ліст быў канфісrаваны. Дзякуй Богу, я атрымала ліст за 8-га жніўня, у якім ён вельмі сцісла гэтую сітуацыю апісвае. На фоне ўсяго таго, што там адбываецца, я, шчыра кажучы, не веру ў выпадковасць гэтай сітуацыі, улічваючы тое, што яго ледзь не прымусова завялі ў санчастку.  

Мікола Статкевіч асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў, як афіцыйныя структуры называюць мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Спачатку адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года ўмовы адбывання пакарання для яго зрабіліся больш жорсткімі, ён быў пераведзены ў Магілёўскую турму № 4. Толькі ў ліпені гэтага года з Мікалая Статкевіча знялі статус «злоснага парушальніка рэжыму», адзначыўшы, што ён «не стаў на шлях выпраўлення» — пра гэта палітзняволены паведаміў у лісце да жонкі. Мікола Статкевіч адмаўляе пісаць прашэнне аб памілаванні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international