Пасля вызвалення Дашкевіча на паўгода пакінуць пад прэвентыўным наглядам

2013 2013-08-16T09:12:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта распавяла жонка палітвязня Наста Дашкевіч.

 «У аўторак у яго адбыўся суд па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду, які быў на яго накладзены цягам шасці месяцаў.

Гэта значыць, што ён павінен быць дома з 8 вечара да 6 ранку, тры разы на месяц адзначацца ў міліцыі. Безумоўна, калі ёсць часавае абмежаванне, значыць, міліцыя будзе прыходзіць дахаты з праверкай — ёсць ён ці няма яго.

Выезд за мяжу — толькі з дазволу РАУСу, дзе ён будзе прапісаны. І выезд у іншы горад — таксама толькі з дазволу міліцыі».

Зміцер Дашкевіч павінен выйсці на волю 28 жніўня. Наста кажа, што да выхаду мужа пачала рамонт у кватэры, але наўрад ці паспее закончыць.

Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава арыштавалі 18 снежня 2010 года — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Іх звінавацілі ў збіцці двух мінчукоў і асудзілі. Затрыманне і арышт маладафронтаўцаў палітыкі і праваабаронцы ацанілі як прэвентыўную меру запалохвання перад выбарамі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international