Фотафакт: У Салігорску патрабуюць будаўніцтва новай паліклінікі

2013 2013-08-16T09:09:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sal-baner-paliklinika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 жніўня над галоўным уваходам у Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу з’явіўся трохметровы банер з надпісам “Патрабуем новай паліклінікі”.

Гэткім чынам мясцовыя актывісты моладзевага цэнтру “Волат” нагадалі гарадскім уладам пра неабходнасць будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі. Раней маладзёны ўжо распаўсюджвалі ў горадзе ўлёткі і газеты, у якіх нагадвалі пра цяжкасці з медыцынскім абслугоўваннем, а таксама заклікалі салігорцаў звяртацца па вырашэнне праблемы да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Салігорска і Салігорскага раёна.

Нагадаем, кампанія ў абарону права на даступнае для ўсіх грамадзян медыцынскае абслугоўванне разгарнулася ў Салігорску яшчэ напрыканцы 2012 года. Да кампаніі далучыліся і мясцовыя праваабаронцы, якія арганізавалі збор подпісаў з дапамогай глабальнай платформы онлайн петыцыяў Change.org.

Вострая праблема чэргаў у Салігорскай паліклініцы існуе ўжо шмат гадоў. Дзеючая медыцынская ўстанова разлічана на 680 наведванняў штодня, але фактычна іх адбываецца ў тры разы болей. Пры гэтым забяспечаннасць лекарамі складае ўсяго траціну ад нормы. Улады неаднаразова прызнавалі неабходнасць новай паліклінікі ў горадзе, аднак канкрэтных тэрмінаў будаўніцтва дагэтуль агучана не было.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international