Слонім: заяўлены два пікеты супраць ваенных баз замежных дзяржаў

2013 2013-08-15T17:58:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aviabaza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры  слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга і Віктар Марчык падалі дзве заяўкі ў Слонімскі райвыканкам на правядзення 8 верасня двух пікетаў. Адзін пікет запланавана правесці ў першай палове дня, а другі — у другой.

Па словах Івана Шэгі і Віктара Марчыка, гэтыя пікеты накіраваны супраць размяшчэння ваенных базаў замежных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі. Цяпер сябры Партыі БНФ чакаюць адказу са Слонімскага райвыканкама. Праўда, за апошнія дзесяць гадоў мясцовыя вертыкальшчыкі яшчэ ніводнага разу не дазволілі мясцовым дэмакратычным актывістам правесці пікет ці мітынг у Слоніме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international