viasna on patreon

Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць пратэст пракурора па справе Мілавідскага фэсту

2013 2013-08-15T17:30:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bolbat-sud-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслаў Болбат атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы за подпісам суддзі Таропінай Н.В. У ім паведамляецца, што суд вяртае касацыйны пратэст па скарзе Вячаслава Болбата на дзеянні Баранавіцкага райвыканкама аб незаконнай забароне Мілавідскага фэсту назад у пракуратуру.

Нагадваем, 15 ліпеня суддзя Вера Углік прызнала дзеянні Баранавіцкага райвыканкама законнымі ў справе забароны правядзення Мілавідскага фэсту і, такім чынам, адмовіла ў задавальненні скаргі Вячаслава Болбата на дзеянні дзяржаўнага органа.

Аднак праз тыдзень пасля суда Вячаслаў Болбат атрымаў копію касацыйнага пратэста, які быў напісана ад імя Баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксея Більдзейкі і накіраваны ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда. У гэтым касацыйным пратэсце пракурор сцвярджаў, што рашэнне суда з’яўляецца незаконным, бо «суд не учел требований заявителя по существу предъявленных требований». У сувязі з гэтым прадстаўнік пракуратуры прасіў адмяніць рашэнне суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 15 ліпеня 2013 года.

 – Для нас касацыйны пратэст пракурора стаў вялікай нечаканасцю, бо прадстаўнік пракуратуры на судзе не прысутнічаў і я сам не пісаў скаргу ў пракуратуру на неаб’ектыўнае рашэнне суда. Зразумела, што мы спадзяваліся на перагляд судовай справы аб незаконнай забароне Мілавідскага фэсту Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам, – адзначыў Вячаслаў Болбат.

Але, як вынікае з ліста суддзі Таропінай Н.В., гарадскі суд не будзе выконваць рашэнне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры аб пераглядзе справы па Мілавідскаму фэсту.

 – Калі справу ад забароне Мілавідскага фэсту разглядзець, як раіць пракурор па сутнасці, то, відавочна, што трэба адмяніць рашэнне райвыканкама аб яго забароне. Мы, як арганізатары гэтага культурніцкага свята, выканалі ўсе патрабаванні заканадаўства, і суд гэта добра ведае. Але наш суд сёння настолькі залежны ад выканаўчай улады, што не можа прыняць такое смелае і законнае рашэнне па справе Мілавідскага фэсту, – дадаў Вячаслаў Болбат.

 

Фота: Вячаслаў Болбат у судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па справе Мілавідскага фэсту

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства