Скарга Уладзіміра Целяпуна будзе разгледжана ў прэзідыуме Гомельскага абласнога суда

2013 2013-08-15T12:30:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Целяпун (г.Мазыр)

Праваабаронца Уладзімір Целяпун (г.Мазыр)

Праваабаронца абскарджвае забарону на правядзення пікетаў у знак салідарнасці са зняволеным калегам Алесем Бяляцкім.

Вярхоўны суд, разгледзеўшы зварот Уладзіміра Целяпуна, накіраваў грамадзянскую справу ў прэзідыум Гомельскага абласнога суда.

26 ліпеня 2012 года мазырскі праваабаронца атрымаў адмоўныя адказы з райвыканкама і райсавета Мазыра на свае заявы аб правядзенні вулічнага шэсця ў цэнтры горада. Мерапрыемства было запланавана на 4 жніўня з мэтай распаўсюду ўлётак з інфармацыяй пра Алеся Бяляцкага і патрабаваннем  спыніць супраць крымінальны пераслед праваабаронцы.

Такім чынам Уладзімір Целяпун хацеў прыцягнуць увагу ўсіх структур грамадзянскай супольнасці Беларусі да справы салідарнасці  і падтрымкі правабарончых арганізацый і правабаронцаў.

Адмовілі Уладзіміру Целяпуну ў правядзенні заяўленага мерапрыемства па прычыне неадпаведнасці патрабаванням артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” , у якім гаворыцца, што “вулічнае шэсце – арганізаваны масавы рух групы грамадзянаў па пешаходнай ці праезжай частцы вуліцы (дарогі), бульвара, праспекта, плошчы ў мэтах прыцягнення ўвагі да якіх-небудзь праблемаў або публічнага  выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў або пратэсту.

Уладзімір Целяпун шмат разоў падаваў заявы на правядзенне масавага мерапрыемства, пікетаў. І яму заўжды даюць адмоўны адказ.

Праваабаронца і надалей будзе адстойваць сваё права на свабоду меркавання і мірных шэсцяў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international