Барысаў: сайт выканкамаўскай газеты апублікаваў паклёпніцкі опус пра Алеся Бяляцкага

2013 2013-08-14T15:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сайт газеты Барысаўскага райвыканкама «Адзiнства» апублікаваў матэрыял «Беларусь: Карьера «уклониста» Беляцкого», багаты на паклёпніцкія і зневажальныя эпітэты ў адрас вядомага беларускага праваабаронцы і кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Варта адзначыць, што гэты опус не належыць пяру выканкамаўскіх журналістаў, а з'яўляецца перадрукам з сайта. На гэтым сайце аўтарам значыцца нейкі Габельз, што вельмі паказальна. Каб мець уяўленне аб танальнасці "артыкула", прывядзем толькі некаторыя цытаты.

«Господин Беляцкий, известный в определенных европарламентских кругах как ярый правозащитник, радетель за права сирых и убогих, намедни отметил своеобразный юбилей – вторую годовщину своей отсидки за злостную неуплату налогов. Справедливая участь «уклониста» до сих пор не дает покоя воспаленным умам, рьяно оберегающим «демократические ценности» с налетом двойных стандартов. В лице руководителя незаконной структуры «Весна» евродепутаты потеряли друга и соратника, беспрекословно выполняющего команды «Большого брата», которые оплачивались весьма внушительными суммами, надежно оседающими на незаконных банковских счетах «правозащитника».

А вось яшчэ: ««Весна» в свое время была одной из рати тех контор, которые за 30 серебряников готовили лживые «отчеты» в Совет безопасности ООН о «ситуации в Ливии» в угоду геополитическим интересам США».

Надрукаваць гэты паклёп на старонках газеты рэдактар ​​газеты «Адзiнства» Вера Пратасевіч, вядомая сваёй нянавісцю да апазіцыі, усё ж не адважылася.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international