Брэст: скарга незалежнай журналісткі адхілена

2013 2013-08-14T15:48:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не знайшла парушэнняў у ранейшых судовых рашэннях па справе Міланы Харытонавай, якая спрабавала абараніць свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Адказчыкам па справе аб знявазе незалежнай журналісткі з’яўляецца карэспандэнт газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч (заснавальнікам выдання з’яўляецца мясцовы гарвыканкам). У сакавіку мінулага году Міневіч змясціў зневажальныя каментары ў дачыненні да Харытонавай на адным з брэсцкіх інтэрнэт-парталаў.

Аднак ні раённы, ні абласны суд не прынялі да ўвагі ніводзін з яе аргументаў. У прыватнасці, журналістка спрабавала давесці, што лінгвістычная экспертыза была даручана асобе, якая не мае адпаведнай ліцэнзіі і досведу. Акрамя таго, экспертыза была прызначаная толькі ў пытаннях наконт знявагі і не тычылася гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, як таго патрабавала ў сваёй заяве Харытонава.

Аднак у сваім адказе старшыня Брэсцкага абласнога суда паведамляе, што няма падставаў дзеля таго, каб гэтую справу варта было накіроўваць на новы разгляд. Тамара Сучок таксама заўважае, што ранейшыя судовыя інстанцыі абгрунтавана адмовілі Мілане Харытонавай у спагнанні з адказчыка кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international