viasna on patreon

Адміністрацыя калоніі не бачыць падставаў для адмены спагнанняў Бяляцкаму (Копія адказу)

2013 2013-08-14T13:58:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-kalon-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Папраўчая калонія №2 у Бабруйску, дзе адбывае пакаранне праваабаронца,  сябра ГА «БАЖ» Алесь Бяляцкі, адпісалася на зварот БАЖ аб змякчэнні рэжыму яго ўтрымання.  

Начальнік калоніі Аляксандр Какунін піша, што за час адбывання пакарання Алесь Бяляцкі «неаднаразова дапускаў парушэнні вызначанага парадку адбывання пакарання», што «ўказаныя ў звароце спагнанні асуджаны Бяляцкі А. В. не абскарджваў», і што «падставаў для адмены спагнанняў альбо іх замены на іншыя... не маецца».

«Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства РБ заснаванае на прынцыпах законнасці, гуманізму, дэмакратызму, роўнасці асуджаных перад законам, дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі выканання пакарання і іншых захадаў крымінальнай адказнасці, рацыянальнага прымянення захадаў прымусу і сродкаў выпраўлення асуджаных, стымулявання іх правапаслухмяных паводзінаў, спалучэння захадаў прымусу з выхаваўчым уздзеяннем», – даводзіць начальнік калоніі.

Нагадаем: на пачатку жніўня ГА «БАЖ» накіравала яму афіцыйны зварот, у якім пісала, пісала, што мае інфармацыю пра прымяненне да зняволенага праваабаронцы неабгрунтаваных захадаў пакарання. У прыватнасці, пазбаўлення запланаванага на ліпень спаткання з жонкай, а таксама магчымасці атрымаць чарговую харчовую перадачу. Журналісты прасілі адмяніць накладзеныя на Алеся Бяляцкага пакаранні і ў найбліжэйшы час дазволіць праваабаронцу сустрэцца з Наталляй Пінчук.

У хуткім часе пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Бяляцкі ўсё ж атрымаў першую ў гэтым годзе харчовую перадачу.

baj.by

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства