Генпракуратура: зняволеныя не абавязаны здаваць біялагічныя матэрыялы па патрабаванні адміністрацыі

2013 2013-08-14T10:54:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мы ўжо распавядалі гісторыю Юрыя Чухлея, зняволенага ВК-12 г. Оршы, якому ўдалося з дапамогай спецыялістаў БХК* дамагчыся зняцця несправядліва накладзеных спагнанняў.

Нагадаем, адміністрацыя калоніі патрабавала ад зняволенага здаць біялагічны матэрыял для ДНК-экспертызы. Патрабаванні грунтаваліся на распараджэнні МУС № 54 «Аб некаторых пытаннях раскрыцця асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў». Праўда, гэтага распараджэння няма ў публічным доступе, «сядзельцы» не маюць магчымасці з ім азнаёміцца.

Чухлей ад здачы біаматэрыяла адмаўляўся, за што і быў некалькі разоў змешчаны ў ШІЗА. У агульнай складанасці за тры з паловай месяцы ён правёў у ШІЗА сорак сутак. Зноў жа без выхаду з ШІЗА за чарговую адмову ад здачы аналізу на ДНК Юрыя Чухлея пераводзяць ў спецыялізаваныя палаты (свайго роду карцэр турэмнай бальніцы) тэрмінам на пяць месяцаў.

Пасля скаргі ў пракуратуру спагнання, накладзеныя з парушэннямі, былі адмененыя, праўда, для вызвалення Чухлея са спецыялізаваных палат спатрэбілася яшчэ адна скарга. Аб гэтай сітуацыі нават быў праінфармаваныспецдакладчык ААН па пытаннях катаванняў.

Аднак прычынай зняцця спагнанняў сталі толькі працэсуальныя парушэнні, а не факт незаконнасці патрабаванняў аб здачы біаматэрыалаў. Таму ў любы момант сітуацыя магла паўтарыцца.

Таму БХК накіраваў у Генпракуратуру просьбу аб прынясенні пратэсту на спрэчнае распараджэнне МУС якое, на наш погляд, не заснаванае на законе і накладае непрадугледжаныя абмежаванні на зняволеных.

Ставіць пытанне аб адмене распараджэння Генпракуратура не стала, але атрыманы адказ кажа пра тое, што

«У сувязі з тым, што распараджэнне рэгулюе ўнутрыведамасную дзейнасць МУС, яго палажэнні не абавязваюць асуджаных здаваць біялагічныя ўзоры, і як следства, не парушаюць іх законныя інтарэсы».

Такім чынам, зняволеным і іх сваякам варта ведаць, што адміністрацыя калоніі не мае права накладаць спагнанні за адмову ад здачы біаматэрыялаў. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international