У Віцебску затрыманы распаўсюднік улётак пра «Народны рэфэрэндум»

2013 2013-08-14T10:32:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-narodny-referendum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Складанне пратаколу на Андрэя Андрэева. Фота dyjalog.info

Складанне пратаколу на Андрэя Андрэева. Фота dyjalog.info

На  пенсіянера  Андрэя Андрэева, якога затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ --паводле артыкула 22.9 Кодэкса  аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 Паводле гэтага артыкулу, спадару Андрэеву пагражае штраф у памеры ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь.

Як распавёў Анлрэй Андрэеў, яго затрымалі 13 жніўня ў адным са шматпавярховых дамоў Віцебска. На ягоную думку, міліцыю выклікаў нехта з мясцовых жыхароў, якім  падаўся падазроным занятак актывіста – распаўсюд улётак пра “Народны рэферэндум”.

Улёткі  былі канфіскаваныя падчас складання пратаколу ў Кастрычніцкім РАУС .

Пра дату судовага пасяджэння  Андрэю Андрэеву пакуль нічога не вядома: супрацоўнікі міліцыі толькі сказалі, што перадаюць матэрыялы ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international