viasna on patreon

Узламаная паштовая скрынка камітэта “Салідарнасць”

2013 2013-08-13T16:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зламыснікамі была ўзламана паштовая скрынка Камітэта "Салідарнасьць" -plosca2006@yahoo.com. Невядомыя здзейснілі рассылку ад імя старшыні "Салідарнасці" Іны Кулей. Разасланы ліст нагадваў вядомыя "лісты шчасця" ці "афрыканскага пастара" і заклікаў патэнцыйнага чытача дапамагчы спадарыні Кулей, якая быццам бы страціла грошы і дакуманты ў Гішпаніі, выслаўшы 2.900 эўра на пэўны рахунак. Варта адзначыць, што ліст хутчэй за ўсё быў складзены з дапамогай "google-translate", бо ўтрымліваў мноства арфаграфічных і граматычных памылак.

Камітэт "Салідарнасьць" прыносіць свае выбачэнні за часовыя нязручнасці і турботы, звязаныя з дзейнасцю паштовай скрынкі і просіць ад гэтага моманту спраўджваць атрыманую зplosca2006@yahoo.com інфармацыю.

Ніжэй вы можаце азнаёміцца з тэкстам ліста.

 "Добрый день,

Жаль, что я не сообщил вам о моей поездке в Испании для программы, я в настоящее время в Испании и у меня возникают некоторые трудности здесь, потому что я был ограблен и воры устраняет все мои деньги, сотовый и других документов, в настоящее время я имеют ограниченный доступ к интернету, я хотел вас помочь мне с кредит в 2900 евро, чтобы разобраться-мои счета за гостиницу и, чтобы получить себе домой.

Я говорил в посольство здесь, но они не отвечают на вопрос эффективно, я буду признателен, что вы можете себе позволить, чтобы помочь мне с, я буду вернуть деньги обратно к вам, как только я вернусь, дайте мне знать, если вы можете быть любой помощи.

С уважением

Г-жа Инна Кулей
Председатель Комитета "Солидарность"
Беларусь"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства