Гарадзенскія мытнікі адмаўляюцца вярнуць ноўтбук студэнту

2007 2007-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні па праваахоўнай працы Аляксандар Высоцкі ў адказе на пісьмовы зварот Зьміцеру Мальчыку, стыпэндыяту праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

23 сьнежня мінулага году пры перасячэньні польска-беларускай мяжы на чыгуначным вакзале Гародні мытнікі канфіскавалі пэрсанальны кампутар у студэнта Кракаўскай горнай акадэміі Зьміцера Мальчыка, які навучаецца ў Польшчы па праграме Каліноўскага для рэпрэсаванай беларускай моладзі. Свае дзеяньні мытнікі патлумачылі тым, што яны атрымалі загад з упраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці. На пытанне, калі ноўтбук будзе вернуты, супрацоўнікі мытні разьвялі рукамі і сказалі, што разгляд такіх пытаньняў не ўваходзіць у іхную кампэтэнцыю.

Праз пэўны час Мальчык мусіў зьехаць на вучобу, а свае інтарэсы ў вядзеньні справаў з мытняй натарыяльна даверыў прадстаўляць бацьку — кіраўніку абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргею Мальчыку, які зьвярнуўся зь пісьмовай заявай да мытнікаў.

А. Высоцкі патлумачыў С. Мальчыку, што "ў дадзены час праводзяцца праверачныя мерапрыемствы адпаведнымі ворганамі, да завяршэньня якіх прыняць рашэньне аб вяртаньні ноўтбука немажліва".

На думку С. Мальчыка, дзеяньні гарадзенскіх мытнікаў нічым не абгрунтаваныя і носяць пазазаконны характар.

— Дзеяньні мытнікаў я расцэньваю, як выкананьне адпаведнага загаду спэцслужбаў, — перакананы С. Мальчык. — Трымаць тры месяцы ноўтбук студэнта, якому ён штодзённа патрэбны і не зьвяртаць ніякай увагі на парушэньне заканадаўства — гэта папросту зьдзек.

Кожны раз пры перасячэньні польска-беларускай мяжы студэнты-каліноўцы прыцягваюць пільную ўвагу ня толькі мытнікаў, але супрацоўнікаў міліцыі і іншых ворганаў, якія цікавяцца як наяўнасьцю дакумэнтаў, так і тым, чым маладыя людзі займаюцца ў суседняй краіне працяглы час, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international