Ад гарадзенскіх дэпутатаў патрабуюць рэгулярных справаздач

2013 2013-08-13T11:51:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Прымусіць мясцовых дэпутатаў выконваць закон і рабіць рэгулярную справаздачу сваім выбаршчыкам спрабуюць прадстаўнікі шэрагу гарадзенскіх арганізацый і партый.

На адрасы дэпутатаў гарадскога Савета будуць дасланыя лісты ад жыхароў Гародні з патрабаваннямі адказаць за свае абяцанні і зробленую працу. Кажа старшыня гарадской рады Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

- Нашыя дэпутаты гэтага не робяць. Таму Партыя БНФ, “Гавары праўду!”, АГП вырашылі суарганізаваць групу людзей, якія пражываюць па ўсіх гарадскіх акругах, каб яны напісалі пісьмовыя звароты да "сваіх дэпутатаў” з патрабаваннем справаздачы па сваёй дзейнасці. Пасля гэтыя людзі напішуць калектыўны зварот да старшыні Гарсавета з патрабаваннямі і пытаннямі, якім чынам ён арганізоўвае працу сваіх падначаленых так, што яны наўпрост парушаюць беларускае заканадаўства.

Вадзім Саранчукоў не верыць у змены ў выбарчым заканадаўстве. Таму гэты варыянт ціску на праўладных стаўленікаў павінен падвысіць хаця б якасць іх працы. Вадзім Саранчукоў паведаміў, што ўжо ёсць неабходная колькасць жыхароў для напісання арганізаваных зваротаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international