АНТ: Аўтара відэа пра МАЗ асудзілі на 7 сутак «за мацюкі», але насамрэч не за іх

2013 2013-08-13T10:35:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рашэнне выносіла суддзя Ала Булаш, якая асудзіла за «Плошчу» Вінаградава, Кіркевіча і іншых.

Руслан Мірзоеў, аўтар ролікаў «Хронікі завода» пра жыццё Мінска аўтамабільнага завода, асуджаны на 7 сутак арышту. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.

Праваахоўчыя органы зацікаваліся, ці праўдзівыя звесткі ў наступных роліках Мірзоева, якія ён здымаў у сталічным раёне Курасоўшчына. Той растлумачыў, што рабіў пастаноўкі — разам з сябрамі гралі на публіку. Маўляў, рабілі гумарыстычнае шоў. Дарэчы, ад адваката Мірзоеў адмовіўся.

У выніку суд вырашыў асудзіць яго… за нецэнзурную лаянку на сем сутак — у роліках гучалі мацюкі. Рашэнне выносіла суддзя Ала Булаш. Тая самая, што судзіла па справе «Плошчы» Вінаградава, Кіркевіча, Дразда, Пратасеню і Хамічэнку. Усе яны ў 2011 атрымалі працяглыя тэрміны.

Пытанне да вынесенага рашэння ёсць і ў гісторыі Мірзоева. Як было агучана ў эфіры канала АНТ, «тое, што галоўная прычына пакарання не мат, у пракуратуры не хаваюць».

Сітуацыю пракаментаваў намеснік начальніка ўпраўлення пракуратуры Беларусі Павел Радзівонаў, які заявіў, што паводзіны Мірзоева недапушчальныя. «Немагчыма заваяваць папулярнасць і аўтарытэт, маніпулюючы сацыяльнымі альбо грамадскімі праблемамі», — заявіў ён.

Дарэчы, сёння Мірзоеў мусіў выйсці на працу — уладкаваўся ў кампанію па вытворчасці вокнаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international