У Светлагорску пачаўся збор подпісаў за аднаўленне гарадскога парка

2013 2013-08-12T16:05:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sevast_parkorg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты партыі “Справядлівы свет” са Светлагорску пачалі кампанію па збору подпісаў за аднаўленне парка культуры і адпачынку.

Распавядае кіраўнік раённай партыі левых Сяргей Дайнэка.

–Прыкладна дзесяць гадоў таму у нашым парку культуры і адпачынку пачалі прыбіраць дзіцячыя атракцыёны, бо яны прыйшлі ў непрыдатнасць. З кожным годам парк усё больш прыходзіў у заняпад, і а таму зараз – гэта не месца адпачынку, а проста невялічкі лясок, які нічым не адрозніваецца ад падобных насаджэнняў па ўсім Светлагорску. Парк стаў брудным, усе месцы адпачынку папросту параслі…

Актывісты звярнуліся ў камунальнае прадпрыемства “Светач”, каб яго прадстаўнікі маглі патлумачыць, якія перспектывы добраўпарадкавання парку існуюць.

–Намеснік дырэктара нам патлумачыў, што галоўная прычына немагчымаці аднавіць парк сёння простая і банальная – адсутнасць фінансавання, і што пакуль шукаецца інвестар. Напрыклад, для таго, каб набыць адзін атракцыён, патрэбна 3 мільярды рублёў. Цікава, што на набыццё атракцыёнаў у прадпрыества грошай няма, а вось набыць новы аўтамабіль для дырэктара “Светач” за 100 тысяч долараў можна…

У сявязі з гэтым актывісты партыі і іх прыхільнікі пачалі збор подпісаў за аднаўленне парка. Па словах Сяргея Дайнэка, на сённяшні дзень сабрана прыкладна 1000 подпісаў светлагорцаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international