Пяцідзесятніцкія цэрквы Століншчыны накіравалі адкрыты зварот у адміністрацыю прэзідэнта і рэдакцыю “Советской Белоруссии”’

2007 2007-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Веруючыя абураныя артыкулам, змешчаным у "Советской Белоруссии ", які заклікае да амаральных паводзінаў

Артыкул "?#152;змемны могут спасти брак" быў змешчаны на старонках газэты "Советская Белоруссия" 24 студзеня гэтага году. У артыкуле ў рубрыцы "Наш псіхолаг" гаворыцца аб тым, што здрада спрыяе сужонству і дапамагае наладзіць стасункі паміж мужам і жонкай, якія страцілі "вастрыню былых пачуццяў".

"Адкрыты зворот – гэта нашая рэкцыя і абурэнне на змест гэтага артыкулу, - гаворыць Анатоль Ляшко, пастар царквы "Благадаць" Саюзу ХВЕ г. Століна. – Гэта ж такая брыдота і непрыстойнасць творыцца. Чаму ў гэтай газэце ніхто не думае аб тым, як такія артыкулы псуюць нашую моладзь? Нашая роля, як царквы рэагаваць на такія рэчы і гаварыць праўду." У царкве, дзе пастарам з'яўляецца Анатоль Ляшко, адкрыты зварот падпісалі 70 прыхаджанаў. Такія ж лісты з подпісамі ў Адміністрацыю прэзідэнта і рэдакцыю гэзэты "Советская Белоруссия" накіравалі пяцідзесятніцкія цэрквы Столінскага раёну, якіх усяго налічваецца каля дваццаці.

“Мы зьвяртаемся да Прэзідэнта, да рэдакцыі “СБ-Беларусь сегодня” і жадаем нагадаць аб адказнасьці перад грамадствам, якую яны нясуць. Мы жадаем нагадаць, што сям’я і вара ў Бога – гэта самае галоўнае ў жыцьці кожнага чалавека.

Мы заклікаем рэдактараў, аўтараў і журналістаў выкарыстоўваць дадзеную ім уладу друкаванага слова не дзеля прапаганды граху, а для прапаганды стандартаў высокай маралі і праведнасьці, гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіў Хрысьціянскі Праваабарончы Дом.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international