Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч падалі скаргі ў Мінгарсуд

2013 2013-08-12T15:04:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovich-raviaka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч і Таццяна Рэвяка ў судзе 6 жніўня 2013 года. Фота Барыса Гарэцкага.

Уладзімір Лабковіч і Таццяна Рэвяка ў судзе 6 жніўня 2013 года. Фота Барыса Гарэцкага.

Праваабаронцы абскарджваюць рашэнне суда Савецкага раёна, паводле якога іх прызналі вінаватымі ў парушэнні арт.23.34 КаАПП і пакаралі штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага.

5-га жніўня вясноўцы ў знак салідарнасці са зняволеным старшынём ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім раздавалі мінакам Мінска паштоўкі з выявай праваабаронцы. Ахоўнікі ЦУМ звярнуліся ў міліцыю, пасля чаго Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч былі затрыманыя. Яны былі дастаўленыя ў суд Савецкага раёна, але адпушчаныя ў той жа дзень, паколькі пратаколы былі складзеныя з памылкамі.

Працяг працэсу адбыўся на наступны дзень. Рашэннем суда праваабароцы прызнаныя вінаватымі ў парушэнні арт. 23.34 КаАПП і пакараныя штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага.

Таццяна Рэвяка і Уладзь Лаковіч сваёй віны не прызналі. У судзе яны даводзілі, што дзейсны Закон "Аб масавых мерапрыемствах"  супярэчыць арт. 33, 34, 35 Канстытуцыі РБ. Больш за тое, дадзены закон абмяжоўвае правы, прапісаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт.19). Гэтыя ж довады былі выкладзеныя ў скаргах, накіраваных у Мінскі гарадскі суд з просьбай адмяніць пастанову суда Савецкага раёна і спыніць вытворчасць па адміністратыўнай справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international