Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і палітвязнямі ў Жодзіне

2013 2013-08-12T12:22:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 жніўня пасля палудня ля галоўнага паштовага аддзялення Жодзіна шматлікія жодзінцы маглі назіраць як Аляксей Лапіцкі, апрануты ў чорна-белую цішотку з надпісам "Свабоду Алесю Бяляцкаму!" падпісваў і адпраўляў па прызначэнні шматлікія паштоўкі са зваротамі да палітвязняў.     

Адпраўляемыя паштоўкі былі падпісаныя рознымі актывістамі лакальнай грамадзянскай супольнасці і "Вясны" ў Жодзіне падчас праведзенага тут 3 жніўня абмеркавання сітуацыі з чарговай забаронаю Жодзінскім выканкамам пікета салідарнасці з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязнямі. На той час, напярэдадні дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, дадзеная сітуацыя прымусіла тэрмінова шукаць выйсце і рыхтавацца да альтэрнатыўных дзеянняў ва ўмовах перашкодаў з боку ўладаў у рэалізацыі грамадзянамі сваіх неад'емных канстытуцыных правоў і свабодаў: права на мірныя сходы, публічнае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Сярод адпраўленай замоўнымі лістамі карэспандэнцыі (у асноўным да Алеся Бяляцкага) ёсць таксама і звароты да Міколы Статкевіча з падтрымкай і віншаваннямі з нагоды дня народзінаў. Заўважна, што многія жодзінцы сімпатызуюць гэтаму палітыку (былому кандыдату ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года), цяперашняму палітвязню, які адзіны не падпісаў прашэнне пра памілаванне і застаецца ў турме пакутаваць за Беларусь.

Жодзінскія актывісты лічаць, што гэты палітык, як і кіраўнік "Вясны",праваабаронца Алесь Бяляцкі шматучым падобныя. Яны абодва безкампрамісна і годна рабілі сваю справу, шчыра даносілі сваю пазіцыю да грамадскасці. І пераследуюцца яны (як і іншыя палітвязні) дыктатарскім рэжымам у Беларусі абсалютна незаконна, з’яўляюцца вязнямі сумлення і павіннны быць, нарэшце, неадкладна вызваленымі, узноўленымі ў правах і цалкам рэабілітаванымі...

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international