Яўген Контуш: Разгон актывістаў пад Менскам - гэта помста КДБ

2013 2013-08-12T09:21:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Помстай КДБ, лічыць лідар нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш, разгон спартыўнага летніка актывістаў пад Менскам. Прадстаўнікі праваахоўных органаў не далі разгарнуцца ўдзельнікам мерапрыемства.

Гэта адказ КДБ за нядаўна праведзеную акцыю супраць прызыўнога рабства. Па яе выніках практычна нікога з нацболаў не прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

“Пратаколы былі складзены са шматлікімі парушэннямі заканадаўства”, - падкрэслівае Яўген Контуш:

- Улады не могуць нічога зрабіць з мірным пратэстам, няма законных механізмаў, каб нейкім чынам гэта прысекчы. Пратэст мірны, гвалтоўнага характару не мае, Крымінальны кодэкс ніхто не парушае. Нават пры нашым жорсткім заканадаўстве ў іх няма законнай магчымасці спыніць хвалю апазіцыйнай актыўнасці. 

Супрацоўнікамі праваахоўных органаў без унясення ў пратакол канфіскавалі газеты, атрыбутыку і пнеўматычную зброю. 11 нацболаў былі дастаўлены ў аддзяленне міліцыі, для складання пратаколаў і вынесеныя пастаноў за “распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы”.

Дзяніс Сахар этапаваны ў ІЧУ да суда. На яго складзены пратакол за супраціўленне міліцыі. Паводле актывістаў, пры затрыманні Дзяніса Сахара і непаўналетняга Аляксандра Палякова ўжытыя спецсродкі - слезацечны газ і кайданкі.

* * *

Падчас аперацыі супрацоўнікі міліцыі ўжылі слезацечны газ. Актывісты праводзілі спартова-палявы збор. Іх лагер быў акружаны шасцю аўтамабілямі.

Да Дзяніса Сахара і непаўналетняга Аляксандра Палякова былі ўжытыя спэцсродкі - слезацечны газ і кайданкі. 

Людзі ў міліцэйскай форме і ў цывільным паклалі ўсіх прысутных на зямлю тварам уніз, паведаміла праваабаронца Наста Лойка:

- Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, склалі пратаколы па артыкулу 17.3, хаця яны і не ўжывалі алкаголь. Дагляд не праводзіўся, усіх адпусцілі. На аднаго хлопца склалі пратакол за непадпарадкаванне і пакінулі яго пад вартай да панядзелку, да суду.

Пад варту змешчаны Дзяніс Сахар. На яго быў складзены пратакол за супраціў дзеянням супрацоўнікаў міліцыі.

Актывісты арганізацыі лічаць аблаву помстай КДБ за акцыю супраць прызыўнога рабства, па выніках якой практычна нікога з нацболаў не ўдалося прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international