Суды над Вінцуком Вячоркам і Вячаславам Сіўчыкам завяршыліся іх вызваленьнем ад адміністратыўнай адказнасьці

2007 2007-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Савецкага раёну Менску Людміла Савасьцян пасля перапынку абвясьціла прысуд па адміністратыўнай справе старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Ен быў прызнаны віноўным у дробным хуліганстве, але з-за малазначнасці правапарушэньня вызвалены ад адміністратыўнай адказнасьці.

Нагадаем, што пасьля пачатку судовага паседжаньня падсудны выказаў недавер судзьдзі, аргумэнтаваўшы заяву тым, што Людміла Савасьцян шмат разоў выносіла палітычна матываваныя прысуды актывістам апазыцыі, у тым ліку і яму. Пры гэтым Вінцук Вячорка падкрэсьліў, што асабліва вызначылася Людміла Савасьцян у часе судоў над удзельнікамі сакавіцкіх падзеяў 2006 году, таму яе імя не выпадкова значыцца ў сьпісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу.

Аднак пасля кароткага перапынку Людміла Савасьцян адхіліла адвод і працягнула судовыя слуханьні. Паказаньні супраць Вінцука Вячоркі давалі супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня Чычко і Супрун.

У той жа час яна адхіліла хадайніцтва адваката Вячоркі заслухаць паказаньні Франака Вячоркі і камандзіраў сьведкаў – байцоў спэцназу міліцыі.

Нагадаем, што суды павінны былі адбыцца 23 сакавіка. Аднак паколькі Вячорка на той момант хварэў, суд над ім быў перанесены на 4 красавіка. На гэты ж дзень быў прызначаны суд над Сіўчыкам, які нібыта спазьніўся на судовае пасяджэньне і таму суддзя прыняла рашэньне аб пераносе разгляду справы на красавік.

Яшчэ 13 сакавіка на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). На думку праваабаронцаў, затрыманьне і суд над Вінцуком Вячоркам носяць яўна палітычны характар.

У дробным хуліганстве звінавацілі таксама і Вячаслава Сіўчыка. Суддзя Савецкага суду Менска Аксана Рэлява паўтарыла “саламонава” рашэньне Савасцян і прызнаўшы Сіўчыка вінаватым у дробным хуліганстве, вызваліла яго ад адміністратыўнай адказнасьці ў сувязі з нязначнасьцю здзейсьненага правапарушэньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international