На залог для вызваленьня Дзяніса Дзянісава да суду сабрана 4 з паловай тысячы даляраў

2007 2007-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Дзяніса Дзянісава 9 красавіка дзень нараджэньня, але каб ён быў вызвалены пад залог неабходна сабраць каля 7500 даляраў.

Пакуль жа сябры сабралі 4200 даляраў на залог за Дзяніса Дзянісава, які знаходзіцца за кратамі з 16 лютага, і цяпер утрымліваецца ў віцебскім СІЗА.

Нагадаем, што Дзяніс Дзянісаў абвінавачаны ў арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе. Згодна 342 артыкулу Крымінальнага кодэкса яго можа чакаць зняволенне на 3 гады.

Прызначаная сума закладу, якая дазволіць маладзёну чакаць суда на волі. Для гэта трэба 15 мільёнаў рублёў або блізу 7500 даляраў ЗША. 16 красавіка будзе два месцы, як Дзяніс пазбаўлены волі. Справу або павінны перадаць у суд, або выпусціць затрыманага. Аднак пракурор можа працягнуць тэрмін яшчэ на месяц, а потым яшчэ — так Дзянісаў можа знаходзіцца за кратамі без прысуду да 16 жніўня.

Сябры Дзянісава вядуць акцыю па збору грошаў з 23 сакавіка. Больш падрабязную інфармацыю пра збор грошай можна даведацца з сайту Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international