Гігін хоча рэгуляваць сацыяльныя сеткі

2013 2013-08-08T11:01:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Афіцыйны прапагандыст Вадзім Гігін выказаўся за тое, каб дзяржава ўзяла пад кантроль сацыяльныя сеткі.

 «У Беларусі насьпела неабходнасьць увядзеньня агульных правілаў карыстаньня сацыяльнымі сеткамі»,— БелТА цытуе выказваньне галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская думка» Вадзіма Гігіна:

«Прыйшоў такі час, што заканадаўча або ня заканадаўча, але нам трэба ўводзіць нейкія правілы карыстаньня. Яны павінны ўлічваць некалькі момантаў. Першае — вызначэньне, што такое сацыяльныя сеткі. Праграміст ведае, чым сайт адрозьніваецца ад акаўнта, але як гэта заканадаўча аформлена? Другі момант, правілы паводзін розных узроставых і сацыяльных катэгорый у інтэрнэце і сацыяльных сетках».

Вадзім Гігін прывёў у прыклад правілы паводзін у сацыяльных сетках, якія распрацоўваюць некаторыя карпарацыі для сваіх супрацоўнікаў, падкрэсьліўшы, што"відавочна, прыйшоў час дамаўляцца пра агульныя правілы ў краіне«.

Трэцім момантам Гігін назваў заканадаўчую адказнасьць:

«Я не кажу, што ў дадзеным выпадку трэба пераглядаць наш закон аб СМІ і іншыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць распаўсюд інфармацыі, але трэба ўвесьці адказнасьць за інфармацыю, якая разьмешчана ў сацыяльных сетках».

Паводле Гігіна, сацыяльныя сеткі аблічбавалі і вынесьлі ў інтэрнэт тое, што раней пісалі на плоце.

Прапанову Гігіна ўжо падтрымаў намесьнік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі прэзыдэнта Аляксей Мацявіла:

«Мадэрацыя кантэнту — жыцьцёвая неабходнасьць. У нейкай ступені гэта павінна быць прадметам заканадаўчага рэгуляваньня, у нейкай — прадметам самарэгуляваньня супольнасьці ўладальнікаў сайта, інтэрнэт-карыстальнікаў».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international