Суды над нацыянал-бальшавікамі ў Менску

2013 2013-08-08T16:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння раніцай у розных раёнах Менска супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства». Гэта Яўген Контуш, Алесь Гулевіч, Алесь Палякоў ды  Дзмітрый Паліенка. Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным  РУУСе Мінска.

Пазней Палякова вызвалілі, паколькі ён з'яўляецца непаўнагадовым.

Як высветлілася, прозвішча Сахара патрапіла ў спісы затрыманых выпадкова.

Увечары 6 жніўня была праведзена чарговая акцыя нацыянал-бальшавікоў супраць прызыўнога рабства. На агароджы міністэрства абароны была вывешаная расцяжка "Далоў армію рабоў!" і раскіданыя ўлёткі, якія  растлумачваюць негатыўныя бакі фарміравання арміі на прымусовай аснове і перавагу для абараназдольнасці і эканомікі краіны арміі добраахвотнай.

***

У 15 гадзін затрыманых актывістаў прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Іх вінавацяць у парушэнні арт 23.34. КаАП. Адміністратыўныя справы, па папярэдняй інфармацыі, будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня. У Дзмітрыя Паліенкі суддзя - Аляксандр Якунчыхін.

16-30.

Пачаўся разгляд справы Дзмітрыя Паліенкі. Пасля перапынку суддзя Аляксандр Якунчыхін вынес пастанову аб накіраванні пратакола на дапрацоўку і вызваленне актывіста. 

Улічваючы тое, што артыкул 23.34 КаАП РБ адсылае да іншага закона, Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс патрабуе, каб было пазначана, якая канкрэтная норма закона была парушана.

17.00

Пачаўся разгляд справы над Аляксандрам Гулевічам. У гэты час супрацоўнікі міліцыі павязлі Яўгена Контуша ізноў у РАУС Цэнтральнага раёна для "ўнясення зменаў у пратакол".

17.30

Яўгена Контуша прывезлі ў суд.  Аляксандру Гулевічу прысудзілі штраф - 10 б.в., што складае 1 млн. рублёў.

18.00

Яўгена Контуша адпусцілі з залы суда, справа адпраўлена на дапрацоўку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international