Барысаў: райвыканкам у чарговы раз парушае заканадаўства

2013 2013-08-08T09:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milavidy-lesapaval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам абвешчана грамадскае абмеркаванне будаўніцтва гандлёвага цэнтра ўжо пасля таго, як пачалася высечка драўнянага масіва.

У маі гэтага года на скрыжаванні вуліц Гагарына, Будаўнікоў і Даўмана ў горадзе Барысаве раптам пачалі высякаць зусім здаровыя маладыя хвоі. У гэтым «трохкутніку» мясцовыя жыхары гулялі з дзецьмі, адпачывалі, масіў даваў магчымасць дыхаць свежым паветрам у непасрэднай блізкасці ад ажыўленай аўтатрасы Мінск-Віцебск-Масква ...

Зразумела, што такое ўмяшанне выклікала пратэст, які меў спрэчнае наступства: было не зразумела, ці выжывуць дрэвы пасля такога чалавечага ўмяшання. Каб супрацьстаяць высечцы, жыхары забівалі ў ствалы соснаў вялізныя цвікі, пасля чаго спілоўваць ствалы не ўяўлялася магчымым. Дрэвы ўсё ж спілавалі.

І толькі 7 жніўня на сайце Барысаўскага райвыканкама  было абвешчана аб грамадскім абмеркаванні будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра, заказчыкам якога з'яўляецца ТАА «Сам Инвест», распрацоўшчыкам - ТАА «Проект-Строймастер Плюс». Да гэтага дня ў жыхароў мікрараёна так ніхто і не пацікавіўся, ці патрэбны ім гэты цэнтр.

Практыка аб'явы грамадскага абмеркавання ўжо пасля пачатку будаўніцтва ўласцівая Барысаўскаму райвыканкаму. Менавіта такім чынам пачата будаўніцтва гандлёвага цэнтра ў былым ваенным гарадку Печы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international