Зняволенаму кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму перадалі харчовую перадачу

2013 2013-08-07T14:53:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinchuk-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі

Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі

Палітзняволенаму кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму сёння, 7 жніўня, была перададзеная першая ў гэтым годзе харчовая перадача. Раней, 6 траўня 2013 года, жонка праваабаронцы сп. Алеся Бяляцкага наведала папраўчую калонію г.Бабруйска № 2, дзе праваабаронца знаходзіцца з лютага 2012 года, для таго, каб перадаць яму харчовую перадачу. Аднак супрацоўнікі калоніі паведамілі,што ў сакавіку 2013 года ў выніку накладзеных спагнанняў Алеся Бяляцкага пазбавілі права на атрыманне харчовых перадач яшчэ на 6 месяцаў. 

Нагадаем, што з сакавіка па чэрвень 2012 года Алесь Бяляцкі атрымаў тры вымовы, адна з якіх прывяла да страты права наведвання. Пасля трох вымоваў, у чэрвені 2012 года праваабаронца быў названы “злосным парушальнікам”, што прывяло да пазбаўлення яго права на амністыю 2012 года за эканамічныя злачынствы. У жніўні 2012 года ён атрымаў яшчэ дзве вымовы за нязначныя парушэнні рэжыму. Агулам палітвязень  быў пазбаўлены перадачаў амаль на 8 месяцаў.

Па словах жонкі зняволенага праваабаронцы Наталлі Пінчук, “гэта першая ў гэтым годзе паўнавартасная перадача вагою ў 30 кілаграмаў. У ёй прадукты харчавання, ежа, якая падабаецца Алесю, ды гародніна”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international