Мінскія палітыкі сустракаліся са слонімцамі пад наглядам міліцыі і КДБ

2013 2013-08-07T11:32:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-palityki-spec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увесь дзень 6 жніўня мінскія палітыкі Юрась Губарэвіч (першы намеснік старшыні Руху "За свабоду"), Аляксей Янукевіч (старшыня Партыі БНФ) і Андрэй Дзмітрыеў ("Гавары праўду") правялі ў Слоніме. Яны сустракаліся са слонімцамі, правялі гутаркі, адказалі на розныя пытанні. Сустрэчы адбываліся на цэнтральным рынку, у гарадской паліклініцы, у вёсцы Дзераўная.

Юрась Губарэвіч, Аляксей Янукевіч і Андрэй Дзмітрыеў хацелі сустрэцца і пагутарыць з галоўным урачом Слонімскай бальніцы Юрыем Пяцельскім. Але спадар Пяцельскі проста схаваўся ад мінскіх гасцей, за яго адказвала сакратарка, якая спалохана казала, што ў іх абед. Хаця і пасля абеду спадар Пяцельскі кудысці знік.

Завяршылі свой візіт палітыкі сустрэчай з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.

Усе сустрэчы гасцей у Слоніме кантралявалі супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Асобныя моманты сустрэч і гутарак яны здымалі на камеру і фотаапараты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international