Журналістаў запрасілі да працы над праектам закона аб інфармацыі

2007 2007-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэкст праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” атрымала 2 красавіка грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у адказ на запыт у беларускі парламент.

“У выпадку зацікаўленасці, запрашаем таксама прыняць удзел у дапрацоўцы дадзенага законапраекта ў складзе працоўнай групы”, – паведамляецца ў суправаджальным лісце за подпісам старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатоля Паўловіча.

Да 15 красавіка (менавіта гэты тэрмін пазначаны ў лісце) юрысты Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ падрыхтуюць свае прапановы і заўвагі да рэдакцыі гэтага законапраекта, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international