Вінцук Вячорка выказаў недавер судзьдзі

2007 2007-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як толькі пачалося паседжаньне суду Савецкага раёну Менску ў адміністратыўнай справе лідэра партыі БНФ Вінцука Вячоркі, падсудны выказаў недавер судзьдзі, паведамляе Радыё Свабода.

Вінцук Вячорка аргумэнтаваў сваю заяву тым , што Людміла Савасьцян шмат разоў выносіла палітычна матываваныя прысуды актывістам апазыцыі, у тым ліку і яму.

Вінцук Вячорка падкрэсьліў, што асабліва вызначылася Людміла Савасьцян у часе судоў над удзельнікамі сакавіцкіх падзеяў 2006 году, таму ейнае імя не выпадкова значыцца ў сьпісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу.

Судзьдзя абвясьціла кароткі перапынак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international