Чарговае супрацьстаянне салігорцаў з мясцовымі ўладамі

2013 2013-08-06T19:39:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-parkouka-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Будаўніцтва вялікай паркоўкі каля буйнейшай будаўнічай крамы Салігорску выклікала процьму незадаволеннасці з боку маладых бацькоў, якія жывуць у інтэрнаце побач. Салігорцы баяцца за бяспеку і здароўе сваіх дзяцей.

Гаворка пра паркоўку каля крамы “Будмаркет” па вуліцы Заслонава. У мінулым годзе гэтая папулярная ў салігорцаў гандлёвая кропка зведала пашырэнне. Як следства, перад яе ўладальнікамі паўстала пытанне пра пашырэнне паркоўкі. З дазволу мясцовых уладаў зрабіць гэта было вырашана за кошт прылеглай зялёнай зоны ў непасрэднай блізкасці ад дзіцячай пляцоўкі інтэрнату фабрыкі “Калінка”. Цяпер гэтую добраўпарадкаваную пляцоўку для малых дзетак ад аўтастаянкі з вельмі актыўным аўтамабільным рухам будзуць аддзяляць толькі паўтарамятровыя ходнікі. Будаўнічыя ж нормы на такія выпадкі прадугледжваюць адлегласць у 15 метраў.

Гаранатаваць падрастаючаму пакаленню бяспеку ды ахову задроўя ад выхлапных газаў у такіх умовах практычна немагчыма. Каб выправіць сітуацыю, жыхары інтэрнату звярталіся да кіраўніцтва фабрыкі “Калінка”, у мясцовы выканкам ды нават Адміністрацыю прэзідэнта. Улады насустрач маладым сем’ям ісці не захацелі.

З усіх магчымых варыянтаў быў абраны найгоршы, лічыць актывіст салігорскай ініцыятывы “Абаронім лес” Уладзімір Шыла, які шчыльна займаецца праблемамі забудовы гарадской тэрыторыі.

- Салігорск уваходзіць у дзясятку самых шчыльнанаселеных гарадоў свету. У такіх абставінах крамы падобнага кшталту будаваць у межах гораду проста злачынства, - лічыць актывіт, - але калі так ужо склалася, дык можна было перанесці альбо паркоўку, альбо дзяцячую пляцоўку. Улады ж пакінулі ўсё ў адным месцы, ігнаруючы будаўнічыя нормы і нормы здаровага сэнсу. Гэта як раз той выпадак, калі “бабло перамагае дабро”.

Выйсце з сітуацыі актывіст бачыць у больш актыўных дзеяннях з боку саміх жыхароў гораду па адстойванні сваіх правоў. Звыклых лістоў у Адміністрацыю прэзідэнта, на думку Уладзіміра Шыла, ужо даўно недастаткова. Ён раіць салігорцам больш актыўна паведамляць пра свае праблемы незалежным СМІ,  праваабарончым ды мэтавым грамадскім арганізацыям, якія маюць большыя рэсурсы і досвед для ўзняцця ды вырашэння падобных пытанняў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international