Клімавічы далучыліся да акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

2013 2013-08-06T18:49:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/klimavichu-akcija-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 жніўня на вуліцах Клімавіч з’явіліся ўлёткі, прысвечаныя Дню салідарнасці з грамадскай супольнасцю Беларусі, і прымеркаваныя да другой гадавіны з дня арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

Таксама 6 жніўня актывісты “Гавары праўду” падалі заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Клімавіцкі райвыканкам. Пікет у Клімавічах актывісты хочуць правесці 23 жніўня, напярэдадні чарговай гадавіны з Дня надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статута канстытуцыйнага закона, гэта рашэнне Вярхоўны Савет прыняў 25 жніўня 1991 года.

“Мы рыхтаваліся да правядзення гэтай акцыі загадзя, - распавядае клімавіцкі актывіст “Гавары праўду” Аляксандр Балобін. – 4 жніўня напісалі і адправілі два лісты салідарнасці Алесю Бяляцкаму. 5 жніўня развесілі на дошках аб’яў і аўтобусных прыпынках на вуліцах Герцэна, 50 год СССР і Камуністычнай улёткі, прысвечаныя Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і палітвязнямі. Дарэчы, улёткі вісяць у Клімавічах і зараз, ніхто іх не зняў да гэтага часу. Ну а сёння, 6 жніўня, мы падалі заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку беларускіх палітвязняў, які мяркуем правесці 23 жніўня. Як і патрэбна, пад заявай паставілі свае подпісы тры клімавіцкіх актывісты “Гавары праўду”, яна зарэгістраваная ў Клімавіцкім райвыканкаме пад № 308-ВН. Зараз толькі ад мясцовых чыноўнікаў залежыць, ці дазволяць яны нам правесці пікет”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international