Чэхія мае намер зрабіць больш даступнай шэнгенскую візу для беларускай моладзі, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.

2007 2007-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ў лісце на імя лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Чэхіі Аляксандр Вондра.

- Чэхія будзе прытрымлівацца гібкага падыходу ў выдачы шэнгенскіх візаў. Павелічэнне кошту шэнгенскіх віз не закране студэнтаў, моладзь, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, - паведамляецца ў лісце. - Змяніць правілы выдачы віз можна толькі на аснове двухбаковай дамовы ЕС і вызначанай краіны, як гэта было зроблена ва Украіне і плануецца ў Малдове. Сённяшняе кіраўніцтва Беларусі, на жаль, не падрыхтавана да падобных перамоваў.

У сваім лісце спадар Вондра таксама адзначыў імкненне Аляксандра Мілінкевіча наладзіць дыялог з беларускімі ўладамі:

- Пагрозы, якія Вы атрымалі замест адказу на Ваш ліст Лукашэнку, паказалі, хто ў Вашай краіне адчувае рэальную адказнасць за лёс і дабрабыт суайчыннікаў. Рэжым зноў паказаў няўпэўненасць у сваіх сілах і няздольнасць кіравацца задачамі, выкананне якіх звычайна патрабуецца ад палітыкаў”.

Намеснік прэм’ер-міністра Чэхіі запэўніў лідэра дэмакратычных сіл Беларусі ў зацікаўленасці Чэхіі да лёсу беларускай дэмакратыі.

“Беларусь, дэмакратычныя сілы і Вы асабіста маеце ў Чэхіі шмат натхнёных прыхільнікаў”, - адзначыў Аляксандр Вондра.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international