Праваабаронцаў "Вясны" пакаралі штрафамі (копія пастановы)

2013 2013-08-06T16:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovich-raviaka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч і Таццяна Рэвяка ў судзе 6 жніўня 2013 года. Фота Барыса Гарэцкага.

Уладзімір Лабковіч і Таццяна Рэвяка ў судзе 6 жніўня 2013 года. Фота Барыса Гарэцкага.

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч 6 жніўня азнаёміліся ў Савецкім РУУСе з новымі пратаколамі. Прыкладна праз 40 хвілінаў іх накіруюць у суд Савецкага раёна Менска.

11-35. Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч знаходзяцца ў судзе Савецкага раёна Менска. Іх вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП РБ). Суддзі пакуль не прызначаныя.

12-30. Па словах праваабаронцы Насты Лойка, справу Уладзіміра Лабковіча будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Паўлючэнка, справу Таццяны Равяка - Марына Фёдарава.

13-10. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка  сышоў на  абедзенны перапынак.

13-20. Пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Уладзіміра Лабковіча. Праваабаронца на судзе не адмаўляўся, што раздаваў мінакам паштоўкі з выяваю Алеся Бяляцкага, аднак не згодны з тым, што ягоныя дзеянні расцэненыя як удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

14-10. Суддзя Паўлючэнка вынес рашэнне пакараць Лабковіча штрафам у памеры 30 базавых велічынь (3 мільёны беларускіх рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у парушэнні часткі 1. арт 23.34. Дзеянні Лабковіча суддзя ахарактарызаваў як пікетаванне, шляхам раздачы паштовак, што ёсць выказванне грамадзянскай пазіцыі.

14-12. Пачаўся разгляд справы Таццяны Равякі.

14-40. Праваабаронца Таццяна Равяка аштрафаваная на 30 базавых велічыняў.

Прысуды будуць абскарджаныя праваабаронцамі ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны - цягам 10 сутак, спачатку ў Менскім гарадскім судзе, а калі патрабуецца, то і ў Вярхоўным судзе.

***

Позна ўвечары 5 жніўня супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі Уладзіміру Лабковічу і запрасілі ў Савецкі РУУС на 6 жніўня. Такім жа чынам у міліцыю запрасілі і Таццяну Рэвяка. Іх чакаюць у 11 гадзін.

Нагадаем, што 5 жніўня  супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя праваабаронцы Таццяна Равяка і Уладзь Лабковіч, іх завялі ў Савецкі РАУС. Аформілі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны.

Аднак пратаколы правапарушэння былі складзеныя не дакладна і таму суддзі вярнулі іх на дапрацоўку.

Уладзімір Лабковіч у гутарцы з Еўрарадыё распавёў, якую памылку зрабілі міліцыянты:

"Яны не ўказалі, якую менавіта норму закона аб масавых мерапрыемствах мы парушылі. Улічваючы тое, што артыкул 23.34 КоАП РБ адсылае да іншага закона. Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс патрабуе, каб было пазначана, якая норма канкрэтнага закона была парушана".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international