Дэпутаты Літвы і Польшчы супраць рэпрэсіяў у Беларусі

2007 2007-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Польскія і літоўскія парлямэнтары ў сумеснай заяве асудзілі рэпрэсіі супраць апазыцыі ў Беларусі.

У сумеснай заяве старшыні камісіі ў замежных справах польскага Сэйму Паўла Залеўскага і старшыні адной з падкамісіяў літоўскага парлямэнту Эмануэліса Зінгерыса асуджаюцца “жорсткія захады беларускіх уладаў”, што прывялі да арыштаў вялікай колькасьці апазыцыянэраў, якія бралі ўдзел у сьвяткаваньні Дня волі, паведамляе Радыё Свабода

Парлямэнтары запатрабавалі неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў.

Залеўскі і Зінгерыс ад імя сваіх парлямэнтаў асудзілі шматлікія парушэньні правоў чалавека, якія мелі меца ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі.

“Палітычныя перамены ў Беларусі павінны актыўна падтрымліваць эўрапейскія дзяржавы, у тым ліку і фінансава, а Эўразьвяз мог бы дапамагчы правесьці неабходныя рэформы, аднак перад гэтым павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні, а таксама спынены перасьлед дэмакратычных арганізацыяў, – гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international