Пададзеная заяўка на правядзеньне «Чарнобыльскага шляху»

2007 2007-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўка на правядзеньне традыцыйнай акцыі “Чарнобыльскі шлях”, як паведамляе Хартыя’97, была пададзеная сёння ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт. Плануецца, што акцыя пачнецца 26 красавіка ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа. Далей – шэсьце па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі і мітынг.

Заяўку на акцыю падалі намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра Сойма Партыі БНФ Юры Зянковіч, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Палявікова і намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international