viasna on patreon

Слонім: вырубку соснаў тлумачаць іх “небяспечнасцю”

2013 2013-08-05T20:03:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-vyrubka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімец Іван Шэга атрымаў адказ ад Гродненскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за подпісам старшыні камітэта І.Шмакава на калектыўную скаргу грамадзян Слоніма ў сувязі са знішчэннем ляснога масіву па вуліцы Войкава ў мікрараёне Альбярцін.

Як вынікае з адказу, 10 векавых соснаў у “зялёнай зоне” былі высечаны і выкарчаваны па прычыне таго, што яны, згодна акта Слонімскага лясгаса ад 04.07.2013г, прызнаны небяспечнымі. А ініцыяваў працэс прызнання іх “небяспечнымі” Слонімскі райвыканкам, накіраваўшы адпаведны ліст 02.04.2013 года ў Слонімскі лясгас. І вось ужо Слонімскі лясгас вызначае 10 “небяспечных” дрэваў у “выделе № 3 квартала 156” Альбярцінскага лясніцтва і выпісвае адпаведны дакумент ГУП ЖКГ. А той 10-11.07.2013 года спілоўвае гэтыя “небяспечныя дрэвы”  і  выкарчоўвае пні. Пры гэтым, як напісана ў адказе, было парушана жывое надглебавые пакрыццё, што прывяло да пашкоджання  навакольнага асяроддзя. Адпаведна, супраць ГУП  ЖКГ распачаты адміністрацыйны працэс, а таксама накіраваны ліст у Слонімскі лясгас аб папярэднім апавяшчэнні грамадзян і Слонімскай гаррайінпекцыі аб плануемых высечках у гэтым лясным масіве.

Каментуючы ліст, Іван Шэга адзначыў: “Даволі дзіўны адказ, асабліва ў частцы “небяспечных дрэваў”. Якую небяспеку і каму яны стваралі? Магутныя сосны, якія б яшчэ прастаялі не адзін дзесятак гадоў!  У нашым мікрараёне ўсе жыхары ведаюць, што дрэвы былі знішчаны таму, што трэба было пракладваць дарогу да тых дамоў па вуліцы Войкава, што ад лесу. А дарога была патрэбна таму, што Слонімскі райвыканкам  выдзяліў пляцоўку пад будаўніцтва прыватнага дома акурат на дарозе, якая ўжо існавала, пазбавіўшы магчымасці жыхароў вуліцы пад’ехаць на аўтамабілі да свайго дома. Знішчаныя дрэвы перашкаджалі будаўніцтву гэтай дарогі, таму і сталі “небяспечнымі”. Гэта — праўда. А тое, што напісана ў адказе —  хлусня”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства